Рэзідэнт Comedy Club Гарык Харламаў выступіў з падтрымкай пратэстуючых у Беларусі грамадзян. Пра гэта ён напісаў у сваім інстагаме.
«Хачу выказаць словы падтрымкі нашаму брацкаму беларускаму народу! Трымайцеся!» — напісаў ён. Харламаў палічыў недапушчальнымі дзеянні беларускіх сілавікоў у дачыненні да грамадзян краіны.
Ён падкрэсліў, што людзі маюць права на пратэст і на адстойванне свайго пункту гледжання. На думку коміка, недапушчальна збіваць і зневажаць чалавека за гэта. «Я бачу, як «Бацька» лупіць уласны народ дубінкамі і расстрэльвае гумовымі кулямі», — дадаў гумарыст.
Харламаў заўважыў, што ніколі раней не адчуваў негатыву ў адносінах да Лукашэнкі і нават хутчэй сімпатызаваў яму.
Комік звярнуўся наўпрост да Лукашэнкі: «Аляксандр Рыгоравіч, спыніце гвалт!»