У парыжскай штаб-кватэры ЮНЭСКА сёння прайшла цырымонія адкрыцця Сусветнай лічбавай бібліятэкі - унікальнага электроннага сховішча інфармацыі, якое забяспечвае доступ да мастацкіх твораў і архіваў свету, пачынаючы ад 8000 да н.э. і сканчаючы нашым часам.
Бясплатны архіў, які размяшчаецца на інтэрнет-партале wdl.org, уключае ў сябе не толькі кнігі і дакументы, але і музычныя партытуры, аўдыёзапісы, фільмы, фотаздымкі і архітэктурныя краслюнкі.
Па Беларусі ў бібліятэцы размешчана 12 дакументаў, сярод якіх напрыклад знаходзіцца мапа Мінскай губерніі, зробленая ў 1827 годзе.
Паводле newsru.com