Фота Надзеі Бужан

 Фота Надзеі Бужан

Мы з надзеяй і болем сочым за падзеямі ў вашай краіне. За масавымі, поўнымі аптымізму перадвыбарчымі мітынгамі, якія склікалі вы — тры жанчыны — калі кандыдатаў, вашых мужоў у тым ліку, зняволілі або змусілі выехаць за мяжу. За мнагалюднымі пратэстамі пасля адкрыта сфальсіфікаваных выбараў. За тэрорам сіл бяспекі, кінутых Лукашэнкам супраць дэманстрантаў пасля прайграных ім выбараў. За абвяшчэннем агульнай забастоўкі і інфармацыяй аб далучэнні да яе чарговых устаноў. Пранікнёныя вобразы жанчын у белых строях аб'ядналіся ў маўклівыя акцыі пратэсту на вуліцах беларускіх гарадоў.

 

 

Гэта нагадвае нам дзеянні апазіцыі сямідзясятых і васьмідзясятых гадоў, калі пасля зняволення большасці кіраўнікоў і актывістаў «Салідарнасці» мы ўзялі на сябе шматлікія іх функцыі, у тым ліку і кіраўнічыя, у падполлі «Салідарнасці».

 

Мы ведаем, як цяжка сумяшчаць ролі маці і актывісткі апазіцыі. Якой адвагі, сілы і стойкасці гэта патрабуе. Які інструмент шантажу гэта дае ў рукі палітычнай паліцыі. Якая спараджае дылемы, часта невырашальныя.

 

Сёння мы хочам паведаміць вам, наколькі моцна мы салідарызуемся з вашымі пратэстамі і патрабаваннямі. Наколькі моцна мы атаясамліваем сябе з вашымі марамі і надзеямі. Вашым жаданне жыць у свабоднай і дэмакратычнай краіне, якая паважае правы чалавека і грамадзяніна. Мы ўражаныя вашай мужнасцю, загартаванасцю духу і любоўю да Радзімы.

 

Узрушаныя тым, што адбываецца ў вашай краіне, мы звяртаемся да ўраду Польшчы, да лідараў еўрапейскіх дзяржаў, да Савета Еўропы і Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па дапамогу для беларускага грамадства. Па праяву салідарнасці з грамадзянамі і грамадзянкамі Беларусі, якія выступаюць у абарону еўрапейскіх каштоўнасцей. Па патрабаванне неадкладнага вызвалення затрыманых. Па салідарнасць са Святланай Ціханоўскай, пераможцай беларускіх прэзідэнцкіх выбараў. Па непрызнанне адкрыта сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў.

 

 

Тэрэса Багуцка, актывістка дэмакратычнай апазіцыі, удзельніца і кіраўніца студэнцкіх забастовак 1968 года і пратэстаў супраць савецкай інтэрвенцыі ў Чэхаславакіі, супрацоўніца Камітэта грамадскай самаабароны Камітэта абароны рабочых у 1970-я гады, актывістка руху «Салідарнасць», арыштаваная і асуджаная ў 1960-х гадах, Варшава

Вацлава Буяк, актывістка «Салідарнасці», жонка Збігнева Буяка, кіраўніка Незалежнага самакіроўнага прафесійнага саюзу «Салідарнасць» рэгіёну Мазовія, кіраўніка забастоўкі ў Урсусе ў Жніўні 1980 года, удзельніка падпольнага кіраўніцтва «Салідарнасці», Варшава

Генрыка Кшывонос-Стрыхарска, удзельніца Міжзавадскога страйкавага камітэта ў Жніўні 1980 года, падпісантка гданьскіх дамоўленасцей, актывістка Незалежнага самакіроўнага прафесійнага саюза «Салідарнасць», Гданьск

Эва Кулік-Беліньска, актывістка Студэнцкага камітэта «Салідарнасці» ў Кракаве ў 1970-я гады, рэдактарка часопіса «Niezależność» Незалежнага самакіроўнага прафесійнага саюза «Салідарнасць» рэгіёну Мазовія, загадчыца бюро падпольнага кіраўніцтва «Салідарнасці» ў 1980-я гады, хавалася падчас ваеннага становішча і была арыштаваная разам са Збігневам Буякам, Конрадам Беліньскім, Яцакам Куронем і Генрыкам Вуйцам у 1986 годзе, Варшава

Галіна Бартноўска, рэдактарка каталіцкага штомесячніка «ZNAK», актывістка «Салідарнасці», удзельніца Хельсінкскага камітэта, Кракаў

Данута Курань, актывістка дэмакратычнай апазіцыі ў Любліне ў 1970-я гады, удзельніца падземнага кіраўніцтва Незалежнага самакіроўнага прафесійнага саюза «Салідарнасць» Цэнтральна-Усходняга рэгіёну ў 1980-я гады, рэдактарка і выдавец падземных часопісаў, Люблін, Варшава.

Барбара Лабуда, супрацоўніца Камітэта грамадскай самаабароны Камітэта абароны рабочых, актывістка падземных структур «Салідарнасці» ў Вроцлаве, арыштаваная разам з Уладыславам Фрасынюкам, Варшава

Гэлена Лучыва, рэдактарка часопіса «Robotnik» Камітэта абароны рабочых у 1970-я гады, рэдактарка «Агенцтва Салідарнасць» пасля Жніўня 1980 года, рэдактарка падпольнага выдання «Tygodnik Mazowsze» ў 1980-я гады, хавалася падчас ваеннага становішча, Варшава

Эва Мілевіч, удзельніца Камітэта грамадскай самаабароны Камітэта абароны рабочых, рэдактарка Незалежнага выдавецтва «NOWa», актывістка падпольных структур «Салідарнасці», Варшава

Данута Пшывара, супрацоўніца Камітэта грамадскай самаабароны Камітэта абароны рабочых, актывістка падпольных структур «Салідарнасці» і Хельсінкскага камітэта, Варшава

Зоф'я Рамашэўска, супрацоўніца Камітэта абароны рабочых, загадчыца Бюро інтэрвенцыі Камітэта грамадскай самаабароны Камітэта абароны рабочых у 1970-я гады, актывістка падпольнай «Салідарнасці» ў 1980-я гады, жонка Збігнева Рамашэўскага, удзельніка Камітэта абароны рабочых і падпольнага кіраўніцтва «Салідарнасці», арыштаваная і асуджаная падчас ваеннага становішча ў працэсе «Радыё Салідарнасць», Варшава

Малгажата Рыбіцка, актывістка Руху Маладой Польшчы ў 1970-я гады, актывістка «Салідарнасці» ў 1980-я гады, жонка Аркадзьюша Рыбіцкага, актывіста дэмакратычнай апазіцыі і «Салідарнасці», які загінуў у авіякатастрофе борта прэзідэнта Леха Качыньскага ў Смаленску, Гданьск

Бажэна Рыбіцка-Гжывачэўска, актывістка Руху Маладой Польшчы, удзельніца забастоўкі ў Гданьскай верфі ў жніўні 1980 года, актывістка «Салідарнасці», Гданьск

Гражына Станішэўска, актывістка «Салідарнасці», удзельніца Кіраўніцтва Незалежнага самакіроўнага прафесійнага саюзу «Салідарнасць» рэгіёну Падбяскіддзе, актывістка і кіраўніца падпольнай «Салідарнасці» ў гэтым рэгіёне, удзельніца перамоваў Круглага стала, інтэрніраваная і арыштаваная падчас ваеннага становішча, Бельска-Бяла

Данута Сталэцка, актывістка Студэнцкага камітэта «Салідарнасці» ў Вроцлаве ў 1970-я гады, рэдактарка часопісаў Незалежнага самакіроўнага прафесійнага саюзу «Салідарнасць» у 1980-я гады, інтэрнаваная пасля снежня 1981 года, Варшава

Яанна Шчэнсна, актывістка дэмакратычнай апазіцыі, удзельніца студэнцкіх забастовак 1968 года рэдактарка «Інфармацыйнага бюлетэня» Камітэта грамадскай самаабароны Камітэта абароны рабочых, рэдактарка штотыднёвіка «Mazowsze», хавалася і была арыштаваная падчас ваеннага становішча, Варшава

Данута Валенса, актывістка «Салідарнасці», жонка Леха Валенсы, лідара забастоўкі ў Гданьскай верфі ў Жніўні 1980 года, кіраўніка Незалежнага самакіроўнага прафесійнага саюзу «Салідарнасць», інтэрнаванага пасля ўвядзення ваеннага становішча ў снежні 1981 года, Гданьск

Ружа Вазнякоўска-Тун, актывістка Студэнцкага камітэта «Салідарнасці» ў Кракаве, арганізатарка дапамогі для зняволеных актывістаў «Салідарнасці» ў 1980-я гады, Кракаў/Варшава

Марыя Восек, удзельніца Камітэта абароны рабочых у 1970-я гады, інтэрнаваная падчас ваеннага становішча, удзельніца акцыі дапамогі для зняволеных у 1980-я гады, Варшава

Людвіка Вуец, супрацоўніца Камітэта абароны рабочых, рэдактарка выдання «Robotnik» у 1970-я гады, рэдактарка часопіса «Niezależność» Незалежнага самакіроўнага прафесійнага саюзу «Салідарнасць» рэгіёну Мазовія, актывістка «Салідарнасці», інтэрнаваная пасля снежня 1981 года, Варшава

 

Варшава, 13 жніўня 2020 года

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0