14 жніўня Мінск наведаюць прадстаўнікі Еўрапарламента: старшыня дэлегацыі па сувязях з Беларуссю Роберт Бедрань і еўрадэпутат зь Літвы Петрас Аўштравічус, паведамляе Радыё Свабода.
Мэтай візыту, паводле Бедраня, з'яўляецца «высвятленне сытуацыі, якая, як мы ведаем з паведамленняў СМІ, з'яўляецца складанай». Прадстаўнікі Еўрапарламенту хацелі б сустрэцца з затрыманымі ў Беларусі грамадзянамі ЕС і беларускімі палітвязнямі, з няўрадавымі арганізацыямі, свабоднымі беларускімі СМІ, а таксама з прадстаўнікамі ўрада Беларусі.
Візіт у Беларусь будзе доўжыцца да нядзелі.