Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

У чацвер позна вечарам сталі выпускаць затрыманых з Акрэсціна. Выпусцілі сотні чалавек, у тым ліку і доктара Андрэя Вітушку, затрыманага ў панядзелак разам з жонкай Крысцінай і сынам Міронам.

Уначы каля 1.20 гадзіны каля ЦІП з'явіўся намеснік міністра ўнутраных спраў Аляксандр Барсукоў. Ён перагаварыў з фатографамі і хутка пайшоў да чорнага джыпа і не спыніўся каля людзей. Журналісты пацікавіліся, колькі затрыманых сёння адпусцяць.

— Усіх, — сказаў ён на хаду. І дадаў: «Здзекаў не было». «Вы адкажаце за гэта», — кідаюць у спіну журналісты.

Па ацэнках, падчас акцый пратэсту і пасля іх былі затрыманыя каля 7 тысяч чалавек, многія жорстка і бесчалавечна збітыя, людзі па 10-15 гадзін мусілі стаяць у РУУСах і нейкіх гаражах на каленях з апушчанай галавой.

Збівалі бесчалавечна і на самім Акрэсціна. Пацыенты суседняй бальніцы чулі стогны і крыкі затрыманых.

Без каментароў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0