У журналіста hrodna.life Руслана Кулевіча пераломы абедзвюх рук

У журналіста hrodna.life Руслана Кулевіча пераломы абедзвюх рук. Хлопца затрымалі 11 жніўня, калі ён асвятляў акцыю пратэсту ў Гродне.
Яго асудзілі на сем сутак, але неўзабаве неспадзявана выпусцілі з ізалятара. Цяпер Руслан у бальніцы хуткай дапамогі.
Ён ляжыць у адной палаце з басістам гурта Dzieciuki, якога таксама збілі пасля затрымання, паведамляе «Еўрарадыё».
Каментары