На плошчы Незалежнасці прайшоў шматтысячны мітынг за адстаўку Лукашэнкі ФОТЫ
17:20
Калона дэманстрантаў падыходзіць да плошчы Незалежнасці. Людзі скандуюць: «Ярмошыну ў турму».
17:29
Дэманстранты дайшлі да Дома ўрада. Скандуюць «Выходзь!» Сілавікі зніклі з вуліц.
17:34
Плошча скандуе: «Жыве Беларусь!».
17:37
Людзі скандуюць: «Размова!», «Улада — да адказу», «Трыбунал».
Спыніліся за 100 метраў ад уваходу, людзі настойваюць «Выходзь!». І крычаць, што яны за мір.
17:39
Дзяўчыны цалуюць салдат унутраных войскаў.

17:40
На Чырвоным касцёле званяць званы.
17:46
Камандзір байцоў абяцае: калі вы будзеце мірна, ніхто нічога не зробіць, мы ніякіх правакацый чыніць не будзем, але працоўны дзень скончаны, тут нікога няма.

17:53
Плошча Незалежнасці запоўненая людзьмі. Жанчыны з кветкамі абдымаюцца з салдатамі Унутраных войскаў. Плошча скандуе «Ухадзі!», «Ярмошыну ў турму» і «Жыве Беларусь!». Звоняць званы касцёла Сымона і Алены.

18:01
Стрыму з плошчы Незалежнасці ў Мінску няма, бо там адрубілі мабільны інтэрнэт.
18:10
Дом ўрада ахоўвае не менш за 60 сілавікоў у поўнай экіпіроўцы. Людзі крычаць «Дзе наш мэр?» і заклікаюць сілавікоў пераходзіць «на бок народа».

18:16
Людзі патрабуюць размовы з прадстаўнікамі ўладаў.
Ішла гаворка пра прэм'ер-міністра, мэра Мінска ці пра каго-небудзь з Адміністрацыі прэзідэнта. Аднак да іх ніхто не выходзіць.

18:20
Людзі паселі на Плошчу.
18:23
Мітынгоўцы на плошчы Незалежнасці селі на зямлю ў знак таго, што пратэст мірны. І скандуюць лозунгі дня.

18:32
Уздоўж праспекта гуляюць сотні людзей са сцягамі. На самой плошчы 3 тысячы чалавек.
18:34
Новае ў атмасферы — камандзір Унутраных войскаў, які ахоўвае Дом урада, вёў дыялог з мітынгоўцамі.
18:36
Ідзе невялікая калона навукоўцаў са сцягам НАН. Ідуць на плошчу Незалежнасці.
18:38
Ваенная тэхніка не паехала на плошчу Незалежнасці ў Мінску, спынілася ў двары каля БДУ з боку вуліцы Бабруйскай.
18:52
На плошчы Незалежнасьці крычаць «Проиграл — уходи».
19:05
Пушкінская, Мінск. Тут таксама сабраліся тысячы людзей, нашмат больш, чым учора
Да чаго мірная атмасфера на плошчы Незалежнасці. Што значыць няма загаду лупіць людзей! На фота: даішнік доўга і з непрыхаванай асалодай корпаецца ў рухавіку, каб дапамагчы завесці заглохлую машыну.

19:15
Каля 400 чыгуначнікаў у форме прыехала на плошчу Незалежнасці з Інстытута культуры.
Байкеры на Пушкінскай
А 21-й гадзіне скончылася.
Каментары