Дзясяткі тысяч людзей у Мінску эйфарычна святкавалі адступленне сілавікоў з вуліц.
Па горадзе ездзілі машыны з нацыянальнымі сцягамі, сцены запоўніліся народнай творчасцю, а на праспекце Прытыцкага — месцы драматычнага супрацьстаяння 9—12 жніўня адбываўся сапраўдны бразільскі карнавал.
Далучэнне тысяч прадпрыемстваў да агульнанацыянальнай акцыі пратэсту азначае палітычную ізаляцыю Аляксандра Лукашэнкі.
А Расія дэманструе, што падзеі ў Беларусі — унутраная справа нашай краіны, як было з рэвалюцыяй у Арменіі ў 2018 годзе. Гэта адкрывае дарогу для мірнага пераходу ўлады.
Святлана Ціханоўская сёння распачала працэс стварэння магчымага пераходнага ўрада. Ім можа стаць Каардынацыйная рада, складзеная з прадстаўнікоў бізнэсу, грамадзянскай супольнасці і дзяржаўных структур.
Заўтра а 12-й гадзіне Мінск будзе каля метро Пушкінская развітвацца з Аляксандрам Тарайкоўскім, забітым 10 жніўня.
А на нядзелю запланаваны Агульнаграмадзянскі марш за свабоду.
На відэа: братанне дэманстрантаў з салдатамі Унутраных войскаў каля Дома ўрада:
АртыкулыДэманстранткі абдымаюцца з салдатамі Унутраных войскаў каля Дома ўрада ў Мінску. Фота Надзі Бужан.