«Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш заклікае беларусаў вырашаць праблемы, якія ўзніклі пасля выбараў, шляхам дыялогу, каб захаваць мір у краіне», - заявіў афіцыйны прадстаўнік генеральнага сакратара Стэфан Дюжарык.

 

Паводле яго слоў, Гутэрыш падкрэслівае важнасць прадастаўлення ўсім беларусам магчымасці ажыццяўляць свае грамадзянскія і палітычныя правы.

 

 «Улады павінны праяўляць стрыманасць у адказ на дэманстрацыі. Сцвярджэнні аб катаваннях і іншых відах жорсткага абыходжання з асобамі, якія ўтрымліваюцца пад вартай, павінны быць старанна расследаваны», - дадаў афіцыйны прадстаўнік генеральнага сакратара ААН.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0