Viber працягвае ўважліва сачыць за сітуацыяй у Беларусі. Пра гэта заявіў Джамел Агауа, генеральны дырэктар кампаніі, піша Tut.by.

Вось які ліст апублікаваў Агауа:

- Мы вельмі занепакоеныя паведамленнямі пра тое, што тысячы людзей пацярпелі на вуліцах сваіх родных гарадоў. Двое нашых супрацоўнікаў былі затрыманыя па невядомых прычынах, адзін з іх быў шпіталізаваны ў выніку сілавога затрымання. Гэта непрымальна ў 2020 годзе, і мы не можам дапусціць, каб супрацоўнікі нашай кампаніі жылі ў атмасферы страху і гвалту.

Viber будзе падтрымліваць іх столькі, колькі спатрэбіцца, і таксама працягне прыкладаць усе намаганні для таго, каб наша платформа працягвала працаваць для мільёнаў нашых карыстальнікаў, якія маюць патрэбу ў нас больш, чым калі-небудзь. Мы супраць любых формаў гвалту і хочам працягваць інвеставаць у краіну, дзе людзі не жывуць у страху. Мы любім Беларусь, і нашы сэрцы з жыхарамі краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0