Патрыярх Маскоўскі і ўсёй Русі Кірыл моліцца аб больш хуткім спыненні грамадскага супрацьстаяння ў Беларусі.
«Ён узносіць малітвы аб тым, каб улада і ўсе здаровыя грамадскія сілы, якія клапоцяцца пра дабрабыт народа, уступілі ў дыялог для пераадолення ўзніклага напружання», — паведаміў кіраўнік сінадальнага Аддзела па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ Уладзімір Лягойда.
Патрыярх упэўнены, што епіскапат і духавенства Беларускай Праваслаўнай Царквы здольныя ўнесці важны ўклад у справу прымірэння.