Супраць былога кіраўніка Парка высокіх тэхналогій і незарэгістраванага кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Валерыя Цапкалу распачатая крымінальная справа. Пра гэта TUT.BY паведаміў прадстаўнік Цапкалы Аляксей Урбан са спасылкай на позву, з якой вынікае, што экс-кіраўнік ПВТ абвешчаны ў вышук.

Па словах Урбана, распачатая крымінальная справа па артыкуле аб атрыманні хабару, як вынікае з позвы.

Па дадзеных РІА «Новості», Цапкала абвешчаны ў міждзяржаўны вышук, гэта вынікае з базы МУС Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0