У Менску прайшоў традыцыйны міжнародны конкурс грацыі і майстэрства «Каралева Вясна‑2009». Удзел у ім, апроч беларускіх дзяўчат, прымалі студэнткі ўніверсітэтаў Расіі, Украіны, Літвы і Латвіі.

Ад конкурсаў «Міс…» «Каралева Вясна» адрозніваецца тым, што ўдзельніцам замест выхаду ў купальніках трэба прадэманстраваць свае творчыя здольнасці — станчыць ці праспяваць, напрыклад. Студэнтка Лінгвістычнага ўніверсітэту, армянка Нарынэ Аганджанян, падышла да задання досыць неардынарна — станчыла народны армянскі танец… з беларускай дзяржаўнай сімволікай. І атрымала карону другой віцэ‑міс і прыз глядацкіх сімпатыяў. Прадстаўнікі дыяспары спантанна ўстроілі феерычнае святкаванне — танчылі і спявалі на сцэне, падкідвалі Нарынэ на руках.

А галоўны прыз дастаўся Таццяне Лебедзевай са Стаўрапаля. Усю працэдуру ўзнагароды яна праплакала — відаць, перамога для яе стала нечаканасцю.

Не абышлося без кур’ёзаў. Калі вядучы абвясціў «новы праект Раінчыка, перспектыўны дуэт «Жаночая ліга», зайграла фанаграма песні. А спявачкі выйсці не паспелі.

Народны армянскі танец з беларускай дзяржаўнай сімволікай

Народны армянскі танец з беларускай дзяржаўнай сімволікай

Таццяна Лебедзева, студэнтка Стаўрапальскага дзяржуніверсітэту, атрымала карону "Каралевы вясны"

Таццяна Лебедзева, студэнтка Стаўрапальскага дзяржуніверсітэту,
атрымала карону "Каралевы вясны"

Ганна Лаўрэнцьева з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры стала першай віцэ-міс

Ганна Лаўрэнцьева з Беларускага дзяржаўнага
ўніверсітэта фізічнай культуры стала першай віцэ-міс

Нарынэ Аганджанян стала другой віцэ-міс і атрымала прыз глядацкіх сімпатыяў

Нарынэ Аганджанян стала другой віцэ-міс і атрымала прыз глядацкіх сімпатыяў

Прадстаўнікі армянскай дыяспары зладзілі сапраўднае святканне

Прадстаўнікі армянскай дыяспары зладзілі сапраўднае святканне

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?