Субота, 1 ліпеня

«Лад», 10.15

«31 чэрвеня».

Расея (СССР), 1978, рэж. Леанід Квініхідзэ.

Фантастычны м’юзыкал.

Паводле аднайменнай аповесьці Джона Б.Прыстлі.

Галоўную ролю ў фільме выконвае Мікалай Яроменка-малодшы.

«Лад», 12.25

«Ласкава запрашаем, ці Пабочным уваход забаронены».

Расея (СССР), 1964, рэж. Элем Клімаў.

Камэдыя.

Злы дырэктар пераўтварае піянэрлягер у казарму. Партызан-піянэр Іначкін яму не падпарадкоўваецца.

Дасьціпная сатыра на савецкае грамадзтва. Твор, актуальны й для сёньняшняй Беларусі.

БТ, 14.30

«Маем рэчы».

Беларусь, 2006, аўтар і вядоўца Алесь Матафонаў.

Гэтая перадача пра хлеб.

СТВ, 20.15

«Асада».

ЗША, 1998, рэж. Эдвард Зьвік.

Баявік.

У Нью-Ёрку – масавыя тэракты. У краіне ўводзіцца надзвычайнае становішча і масава парушаюцца грамадзянскія правы. Героі нэўтралізуюць тэрарыстаў і ставяць на месца генэрала-дыктатара.

Пастаўлены за тры гады да атакі на Гандлёвы цэнтар, фільм папярэджвае пра небясьпечныя наступствы апантанае барацьбы. Але разьвязка прадугледжваецца галівудзкая.

Ролі выконваюць: Дэнзэл Ўошынгтан, Анэт Бэнінг, Брус Ўіліс.

НТВ, 21.40

«Адкрытае мора».

ЗША, 2003, рэж. Крыс Кентыс.

Драма, жахі.

Маладая пара адпраўляецца ў адпачынак на выспы. У адкрытым моры на яе забываецца катэр. Героі застаюцца сам-насам са сьпёкаю... і акуламі.

«Лад», 22.35

«Узыход Чорнае поўні».

ЗША, 1986, рэж. Гарлі Кокліс.

Прыгоды.

Звышмагутны сакрэтны аўтамабіль уганяе гераіня Лінды Гэмілтан. Па яе сьлядох ідзе адмысловец Томі Лі Джонз. Сытуацыя ўскладняецца агентамі ФБР і гангстэрамі.

Сцэнар карціны склаў Джон Карпэнтэр.

Нядзеля, 2 ліпеня

БТ, 07.10

«Кур’ер».

Расея (СССР), 1986, рэж. Карэн Шахназараў.

Трагікамэдыя.

Паводле аднайменнай аповесьці Карэна Шахназарава.

Пасьля школы Ваня працуе кур’ерам. Ён схільны да блазенства й розыгрышаў, што дарослым не падабаецца…

Сьмех, чалавечнасьць і далікатнасьць шахназараўскае рэжысуры; удалая гульня Фёдара Дунаеўскага і Алега Басілашвілі. У іншых ролях: Анастасія Немаляева, Іна Чурыкава.

АНТ, 12.10

«Зьнесеныя ветрам».

ЗША, 1939, рэж. Віктра Флемінг.

Эпічная драма.

Паводле аднайменнага раману Маргарэт Мітчэл.

Легендарная гісторыя Скарлет О’Хары й Рэта Батлера падчас грамядзянскай вайны…

Абсалютная клясыка кіно.

У галоўных ролях: Віўен Лі, Кларк Гейбл.

БТ, 13.30

«Формула каханьня».

Расея (СССР), 1984, рэж. Марк Захараў.

Эксцэнтрычная фантазійная мэлядрама-камэдыя.

Паводле аповесьці А.Талстоя «Граф Каліёстра».

Трапныя рэплікі й бліскучы музычны нумар у выкананьні Сямёна Фарады і Аляксандра Абдулава.

Таксама ролі выконваюць: Надар Мгалоблішвілі, Аляксандра Захарава, Тацяна Пельцэр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0