16 жніўня, падчас сваёй традыцыйнай нядзельнай сустрэчы з вернікамі, папа рымскі Францішак скіраваў адмысловы зварот, звязаны з сітуацыяй у Беларусі.

«Мае думкі кірую да дарагой Беларусі. З вялікай увагай сачу за сітуацыяй, якая склалася пасля выбараў у гэтай краіне. Заклікаю да дыялогу, спынення гвалту, паважання справядлівасці і права. Давяраю ўсіх беларусаў апецы Багародзіцы, Каралевы супакою», — сказаў Францішак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0