«Мае дарагія беларусы, мы зараз перажываем складаны перыяд, калі подласць мяжуе з гераізмам, а адчай з мужнасцю. У гэты перыяд мы павінны зрабіць свой выбар, гэтага патрабуе ад нас час. У гэтыя дні, калі мы хаваем сваіх герояў, я плачу разам з вамі. Гэта неверагодныя страты для краіны. Гэта ні ў чым невінаватыя маладыя людзі. Іх імёнамі мы павінны ў будучыні назваць вуліцы. Іх імёны застануцца ў памяці.

У мяне не было ілюзій адносна сваёй палітычнай кар'еры. Я не хацела быць палітыкам. Але лёс распарадзіўся так, што я апынулася на самай пярэдняй лініі супрацьстаяння з бязмежжам і несправядлівасцю. Лёс і вы — вы, якія паверылі ў мяне і далі мне сілы. І зараз я кожную хвіліну захапляюся вашай мужнасцю, якія вы моцныя і светлыя. Вы аддалі мне свае галасы, і я гэта цаню.

Мы ўсе хочам выйсці з гэтага кола, у якім апынуліся 26 гадоў таму.

Я гатова прыняць на сябе адказнасць і выступіць у якасці нацыянальнага лідара, з тым каб краіна супакоілася і ўвайшла ў нармальны рытм, каб мы вызвалілі ўсіх палітвязняў і ў кароткія тэрміны падрыхтавалі заканадаўчую базу для новых прэзідэнцкіх выбараў — рэальных, сумленных, якія будуць прынятыя сусветнай супольнасцю».

Для ўсяго свету стала ясна, што беларусы — гэта людзі, якія ўмеюць самаарганізоўвацца.

У ходзе відэазвароту кандыдат у прэзідэнты паабяцала «прыняць» шчырыя раскаянні прыхільнікаў уладаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0