Брытанскае выданне Nuts апублікавала традыцыйны штогадовы спіс самых прыгожых жонак і сябровак футбалістаў. Натуральна, больш за ўсё ў спісе апынулася спадарожніц жыцця брытанскіх зорак футболу, але ёсць прадстаўнікі іншых краін.
Настасся Касянкова — жонка Аляксандра Глеба — заняла 41‑е месца.
Першае месца ў сяброўкі даўганогага Пітэра Краўча Эбігейл Клэнсі.
Эбігейл Клэнсі - сяброўка Пітэра Краўча (Портсмут) займае ў спісе 1-е месца.
Шэрыл Коўл - жонка Эшлі Коўла (Чэлсі) на 2-м месцы.
Ілара Блазі - сяброўка Франчэска Тоцці (Рома) - 3-я.
Ана Паўлу - сяброўка Дэку (Чэлсі). Яна - на 14-м месцы.
Лусіяна Салазар - сяброўка Ліянеля Мессі (Барселона). Яна 98-я.
Франчэска Чылемі (Альберта Аквілані, Рома) - 63-я.
Эва Гансалес, сяброўка Рауля (Рэал Мадрыд) - 95-я.
Французская тэнісістка Тацяна Галавін сябруе з
суперталенавітым Самірам Насры (лонданскі «Арсенал»). Яна на 84-м месцы.
Алена Серадава - сяброўка Джанлуіджы Буфона (Ювентус). Яна - 67-я.
Сара Барднер - сяброўка Бастыяна Швайнштайгера (Баварыя). Яна 99-я.
Настасся Касянкова - жонка беларуса Аляксандра Глеба (Барселона). Яна - 41-я.