Сёння на сцяне віцебскай сінагогі з’явілася свастыка. Намалявалі яе, хутчэй за ўсё, ўначы. Вартаўніка ў комплексе, дзе знаходзіцца сінагога і грамадскі дом іудзейскай суполкі «Дом Ізраіля», няма. Таму вернікі і мінакі заўважылі чорны крыж з надпісам «6 млн — ложь!» толькі з раніцы.

Паводле старшыні суполкі Хаіма Магаршака, гэта ўжо не першы выпадак, калі сінагогу апаганьваюць прафашысцкай сімволікай. Чатыры гады таму на сцяне намалявалі вялізную свастыку. Спадар Магаршак звярнуўся у міліцыю, КДБ і райвыканкам, але вінаватых дагэтуль не знайшлі. Па афіцыйных дадзеных, неафашысцкіх арганізацый на Віцебшчыне не існуе, і аб усіх падобных выпадках праваахоўчыя органы пераважна гавораць як аб фактах дробнага хуліганства. З нагоды новага факта апаганьвання сінагогі фашысцкай сімволікай Хаім Магаршак таксама напісаў заяву ў Кастрычніцкі РУУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?