22 красавіка Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь пакінуў без задавальнення скаргу заснавальнікаў ГПА «Наша Вясна» на рашэнне Міністэрства юстыцыі аб адмове ў рэгістрацыі.

Суддзя Вярхоўнага Суду Ігар Мільто прыйшоў да высновы, што Міністэрства юстыцыі слушна адмовіла ў рэгістрацыі праваабарончаму аб’яднанню, паколькі мелі месца недакладнасці ў спісах заснавальнікаў, а ў пратаколе устаноўчага сходу не быў зафіксаваны механізм абрання старшыні і сакратара сходу. Апроч таго, ў плацежным дакуменце аб аплаце дзяржаўнай пошліны адсутнічала назва арганізацыі. Усе астатнія падставы, якія вылучыў раней Мін’юст, аргументуючы сваё рашэнне, Вярхоўны Суд да ўвагі не прыняў і палічыў іх юрыдычна неправамоцнымі.

Аргумент юрыстаў «Нашай Вясны» пра тое, што недахопы маглі быць выпраўленыя ў ходзе рэгістрацыі, суд адпрэчыў, бо прызнаў, што даваць адтэрміноўку рэгістрацыі — гэта толькі права, а не абавязак Мін’юста.

Вярхоўны суд таксама адпрэчыў аргументы прадстаўніка Мін’юста, які сцвярджаў, што ўстаноўчы сход «Нашай Вясны» не мог адбыцца, бо памяшканне штаб‑кватэры АГП для яго «зацеснае». Больш падрабязны каментарый праваабаронцаў з’явіцца на сайце пазней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?