Знаходзячыся з візітам у сталіцы Латвіі, міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў пацвердзіў, што Аляксандр Лукашэнка разам з іншымі кіраўнікамі постсавецкіх краін — удзельніц праграмы «Ўсходняе партнёрства» будзе прысутнічаць на саміце ЕС у Празе.
Як перадае агенцтва France Presse (AFP), кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Беларусі, выступаючы ў Рызе, таксама адзначыў, што ў ягонай краіне «не арыштоўваюць за палітычныя перакананні».
«У Беларусі няма палітвязняў, а ёсць сябры апазіцыі, якія апынуліся за кратамі выключна ў выніку крымінальных злачынстваў», — падае словы беларускага міністра замежных спраў AFP.
0
0
0
0
0
0