Пра гэта дзяўчына распавяла украінскаму парталу Bird in Flight.

«Украіна для нас — прыклад таго, што справядлівыя выбары на постсавецкай прасторы магчымыя. Нас натхніў прыклад Украіны, калі ўлада апынулася ў руках народа. Акрамя таго, тут у мяне шмат знаёмых і сяброў, якія гатовыя дапамагчы.

Сваякоў у мяне няма — я расла без бацькі, маці загінула чатыры гады таму, выхоўвала мяне бабуля, яна памерла сёлета. Я выехала ва Украіну ў ноч з 12 на 13 жніўня. Нас было шэсць чалавек, ехалі на дзвюх машынах.

За два месяцы перадвыбарнай кампаніі я прывыкла да адчування, што мяне могуць затрымаць. Таму, калі мы ехалі ноччу ў бок Украіны, я ўжо нічога не баялася. Я думала пра тое, ці дойдзе перадача, якую я збіралася праз сяброў адправіць Эдзіку, як скаардынаваць працу штаба ў Кіеве, хто будзе перакладаць матэрыялы пра падзеі ў Беларусі на англійскую мову.

Сярод маіх блізкіх ёсць тыя, хто цяпер сядзіць у СІЗА. Думаю, яны б дакладна ўхвалілі мой учынак, — паведаміла Аляксандра.

— Мы з сябрамі сфарміравалі штаб у Кіеве, які займаецца падтрымкай перадвыбарчага штаба Бабарыкі. Мы запусцілі фонд, які дапаможа страйкоўцам і тым, хто страціў працу з-за палітычнай сітуацыі. Мой дзень праходзіць так: я прачынаюся, еду ў офіс (нам яго дала адна кампанія, не хачу яе называць) і цэлы дзень працую.

У Беларусі адбываецца сапраўдны генацыд. Людзей збіваюць у СІЗА і на вуліцах, нядаўна аднаго хлопца даставілі ў бальніцу з пашкоджаннем анальнага праходу. Наша задача — агучыць гэтыя падзеі.

Дзякуючы звычцы адкладаць грошы, я зараз магу жыць на накапленні. Але нават без фінансавай падушкі я б не прапала — мой інстаграм завалены прапановамі дапамогі. Дызайнеры гатовыя бясплатна намаляваць наш сайт, перакладчыкі — перакладаць матэрыялы. Многія беларусы і ўкраінцы гатовыя дапамагчы грашыма».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?