Пра гэта заявіў сёння генпракурор Аляксандр Канюк. 

«Стварэнне і дзейнасць Каардынацыйнай рады накіраваны на захоп дзяржаўнай улады, а таксама на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь. Па гэтым факце заведзена крымінальная справа па артыкуле 361 Крымінальнага кодэкса», — заявіў генпракурор Аляксандр Канюк.

Нагадаем, 14 жніўня Святлана Ціханоўская ініцыявала стварэнне Каардынацыйнай Рады для трансферу ўлады ў Беларусі. У склад Рады ўвайшлі каля 70 чалавек. Прэзідыум складаецца з сямі чалавек: 

— Святлана Алексіевіч (нобелеўская лаўрэатка па літаратуры)

— Вольга Кавалькова (давераная асоба Ціханоўскай)

— Марыя Калеснікава (штаб Бабарыкі)

— Павел Латушка (экс-міністр культуры, дыпламат)

— Максім Знак (юрыст Бабарыкі, а пазней — юрыст Аб'яднанага штаба)

— Сяргей Дылеўскі (стачкам Мінскага трактарнага завода)

— Лілія Уласава (юрыстка-міжнародніца, медыятар).

Артыкул 361 КК — гэта «Заклікі да дзеянняў, накіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0