Пра гэта паведамляе ведамства ў сваім тэлеграм-канале.

«На розных сайтах у інтэрнэце з'явілася інфармацыя аб тым, што ў бальніцах Гродна знаходзяцца жанчыны, якія пацярпелі ад сексуальнага гвалту ў месцах часовага ўтрымання, аб чым на ўмовах ананімнасці паведамілі дактары-гінеколагі», — гаворыцца ў паведамленні.

«Звяртаем увагу, што звесткі аб грамадзянах, пацярпелых пры масавых беспарадках і ў выніку затрымання, аператыўна перадаюцца медыцынскімі работнікамі ў тэрытарыяльныя следчыя падраздзяленні.

Зараз зарэгістраваных паведамленняў якіх-небудзь заяў па ўказаных у СМІ абставінах у следчых падраздзяленнях не маецца. Акрамя таго, ад грамадзян, апытаных у сувязі з падзеямі 9-12 жніўня, падобнай інфармацыі атрымана не было, ні ў адным з прадстаўленых медыцынскімі ўстановамі дакументаў такая інфармацыя таксама не ўтрымліваецца.

У выпадках паступлення заяў грамадзян па дадзеных фактах Следчым камітэтам будзе дадзена прававая ацэнка», — зазначае СК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0