У Гомелі затрыманая давераная асоба Ціханоўскай — Таццяна Канеўская. Пра гэта паведаміў праваабаронца Леанід Судаленка, піша Tut.by.

Як Судаленка напісаў на сваёй старонцы ў Facebook, Таццяна Канеўская затрыманая і дастаўленая ў СІЗА №1 Мінска па крымінальнай справе аб масавых беспарадках.

Нагадаем, 10 жніўня кіраўнік СК Іван Наскевіч заявіў, што па фактах масавых беспарадкаў і гвалту ў дачыненні да міліцыі распачатыя крымінальныя справы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0