У панядзелак у Горадні, здавалася б, здарылася звычайная аварыя без пацярпелых. Але менавіта гэта ДТЗ каля Лядовага палаца выклікала пэўную цікавасць.
Паводле містычнага супадзення, службовы «Мерсэдэс» кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёну Барыса Фёдарава ўрэзаўся ў «Сітраен» спадарыні Кунаш (удава загінулага ў ДТЗ намесніка старшыні гарвыканкама Анатоля Кунаша).

Паводле словаў відавочцы:

Я стаяў першым ля павароту налева з вуліцы Горкага на вуліцу 17 Верасня. Стаяў у сваёй паласе на чырвонае, чакаў зялёнай стрэлкі налева. Запальваецца зялёны + стрэлка налева для мяне, праязджаю метраў 4‑5 і бачу, што злева едзе няўпэўнена, раздумваючы, жанчына на «Сітраэне», якая потым рэзка націснула на педаль газу. Я прытармазіў, прытармазіла машына з сярэдняй паласы, усе яе прапускаюць. Правая паласа была свабодная. І вось па ёй на «зялёнай хвалі» і ехаў «Мерсэдэс». Яму не было бачна «Сітраэна» з‑за двух шэрагаў машын, якія пачалі рухацца, але прапусцілі жанчыну. Кіроўца «Мерсэдэса» нават не паспеў затармазіць.

Паводле S13

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0