Сваё пасярэдніцтва ва ўрэгуляванні сітуацыі ў Беларусі раней прапаноўвалі суседнія краіны, пасля з ім спрабавала гаварыць Ангела Меркель. Сёння прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон заявіў, што Лукашэнка не вельмі ахвотна ўспрыняў (was reluctant) і пасярэдніцтва АБСЕ. Макрона цытуе агенцтва Reuters.
Макрон выступаў на супольнай прэс-канферэнцыі з Меркель. Ён адзначыў, што Уладзімір Пуцін пазітыўна адрэагаваў на прапанову пра такую ролю АБСЕ.