Як паведаміў Радыё Свабода Павел Латушка, які пасля звальнення з пасады дырэктара Купалаўскага тэатра, увайшоў у Каардынацыйную раду па трансферы ўлады, каля ягонага дома ўжо дзьве гадзіны працуюць следчыя. Яны вывучаюць месца інцыдэнту, які адбыўся ўначы на 20 жніўня. Там жа знаходзіцца і адвакат Паўла Латушкі.

Дом Латушкі ўначы запэцкалі чырвонай фарбай. Яго самога дома не было. Фота запэцканага будынка і гаражу яму пераслалі сябры. Сам Латушка цяпер пад аховай. У ягоны адрас паступаюць пагрозы. Як расказаў Латушка Свабодзе, ёсць відэазапіс інцыдэнту. На ім відаць, што гэта зрабілі двое мужчын, якія прыехалі да дому на машыне прыблізна ў 2.45.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0