Грамадства33

Супрацоўнікі Купалаўскага сустрэліся і абмеркавалі сітуацыю ў тэатры і краіне ВІДЭА

Супрацоўнікі Купалаўскага тэатра выступілі з чарговай заявай. Прыводзім яе цалкам.

«Сёння адбылася сустрэча супрацоўнікаў тэатра, дзе мы абмеркавалі сітуацыю не толькі ў тэатры, але і ў краіне.

Мы ўпэўніліся ў разуменні таго, што мы — адзінае цэлае.

Пазіцыя, якую заняў Купалаўскі тэатр, не змянілася. Мы пацвярджаем свой намер сысці з тэатра ў выпадку невыканання заяўленых патрабаванняў.

На дадзены момант тэхнічна падача заяў аб звальненні немагчыма праз адсутнасць доступу ў тэатр. Афіцыйна тэатр адпраўлены на прастой, і не ва ўсіх ёсць магчымасць трапіць у будынак.

Дагэтуль выконваючы абавязкі дырэктара тэатра не быў прадстаўлены калектыву. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён гатовы сустрэцца з намі 25 жніўня, дзе ў яго будзе магчымасць асабіста азнаёміцца з кожнай заявай.

Мы адмаўляемся ад індывідуальных сустрэч з дзейным выконваючым абавязкі дырэктара. Усе неабходныя пытанні павінны вырашацца ў прысутнасці ўсяго калектыву.

На дадзены момант мы ясна разумеем, што вяртанне Паўла Паўлавіча Латушкі на пасаду дырэктара тэатра немагчымае ўжо праз незалежныя ад нас прычыны.

ПАТРАБАВАННІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ

Мы, супрацоўнікі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, патрабуем:

1. Вызваліць усіх палітзняволеных і затрыманых падчас выбарчай кампаніі і мірных акцый, звязаных з ёй.

2. Расследваць усе выпадкі гвалту над пратэстоўцамі і выпадковымі людзьмі. Узбудзіць крымінальныя справы ў дачыненні да сілавікоў, якія злоўжывалі сваімі паўнамоцтвамі.

3. Дапусціць прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі, адвакатаў і медыкаў да тых, хто яшчэ ўтрымліваецца ў ізалятарах.

4. Спыніць ціск на супрацоўнікаў, якія прымаюць удзел у мірных акцыях пратэсту і выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю.

5. Правесці новыя выбары прэзідэнта з новым складам ЦВК з допускам незалежных міжнародных і нацыянальных назіральнікаў», — гаворыцца ў заяве.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў5

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

Падчас урагану ў Магілёве вецер знёс сабачую будку разам з сабакам1

Памёр спявак Озі Осбарн14

Памёр Эдвард Зайкоўскі8

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі11

«Сам бы пайшоў ваяваць, калі б галава не кружылася». Эдуард Малафееў расказаў пра свае крыўды, Лукашэнку і вайну16

Чаму Лукашэнка не Аліеў13

Пад Гроднам знайшлі лісічку, якая прарасла праз чэрап

Цэны на квіткі ў Вільню ўражваюць. Чаму дабрацца да Літвы нашмат даражэй, чым да Варшавы і Масквы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў5

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць