У Гомелі затрымалі настаўніцу Іну Барысенку. Паводле яе дачкі Таццяны, маці панесла на вуліцу смецце і знікла, піша Радыё Свабода. 

«Гэта было недзе каля 13.30. Маці панесла смецце, у хатнім адзенні, і не вярнулася. Я чакала, думала, мо з суседзямі размаўляе. Але прайшло дваццаць хвілін — яе няма. Я выйшла на вуліцу — нідзе нікога. Праз хвілін дваццаць маці патэлефанавала і сказала, што яна ў Цэнтральным РАУС», — сказала Таццяна.

Яна дадала, што маці хадзіла на акцыі пратэсту ў Менску і Гомелі і давала інтэрв'ю незалежным СМІ.

Цяпер дачка стаіць пад РАУС, але міліцыянты адмаўляюцца даць ёй інфармацыю, што з маці і калі яна выйдзе. «Больш за тры з паловай гадзіны я стаю пад РАУС, мне ніхто нічога не кажа. Толькі сказалі, што «калі твая маці выйдзе — ты яе ўбачыш», — дадала дзяўчына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0