Восем дамоў на вуліцах Галадзеда і Убарэвіча засталіся без вады, паведамляюць Мінск-Навіны.

Па словах дыспетчара, будаўнікі пашкодзілі водаправод.

— Пашкоджанне ліквідуецца. Спадзяёмся, завершым працы ўжо сёння, — паведаміла прадстаўніца прадпрыемства.

З моманту аварыі ў двух пунктах мікрараёна арганізавалі падвоз пітной вады ў цыстэрнах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0