22 красавіка ў Мінск прыбыў адзін з самых папулярных прадстаўнікоў сусветнага шоу‑бізнесу Энрыке Іглесіяс.

Спявак іспанскага паходжання, які жыве ў ЗША, прыляцеў у Мінск на ўласным самалёце. У аэрапорце яго сустракалі арганізатары канцэрта, які пройдзе ў Палацы спорту 24 красавіка, журналісты, прыхільнікі.

Адна з журналістак, якая сустракала зорку, падарыла Энрыке трохлітровы слоік бярозавіку і каравай «Нарачанскага».

У Іглесіяса‑малодшага — 116 плацінавых дыскаў, 227 залатых і 26 міжнародных узнагарод. На яго канцэрты заўсёды збіраюцца поўныя залы, прычым білеты распрадаюцца задаўга да доўгачаканага музычнага шоу. У 2005 годзе чытачы часопіса People en Espanol назвалі Энрыке Іглесіяса самым сексуальным выканаўцам.

Кошт білетаў на мінскі канцэрт Энрыке — ад 135 да 400 тысяч рублёў.

Антон Матолька, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0