Аляксандр Лукашэнка на мітынгу ў Гродне заклікаў прадстаўнікоў розных канфесій не ўмешвацца ў пытанні палітыкі, паведамляе яго прэс-служба.

— Мяне здзіўляе пазіцыя нашых канфесій. Дарагія мае святары, спыніцеся і займіцеся сваёй справай. У храмы людзі павінны прыходзіць маліцца! Цэрквы, касцёлы — не для палітыкі. Туды людзі душой павінны прыходзіць, як гэта было заўсёды, — сказаў Лукашэнка. — Не ідзіце на павадзе ў адшчапенцаў. Вам будзе сорамна і ганебна за тое, якую вы, некаторыя, пазіцыю займаеце цяпер. І дзяржава з абыякавасцю на гэта глядзець не будзе.

Нагадаем, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі Павел заклікаў Аляксандра Лукашэнку спыніць гвалт. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у сераду, 19 жніўня, прыйшоў да ІЧУ на Акрэсціна. Ён памаліўся пад сценамі следчага ізалятара, а таксама пагутарыў з валанцёрамі і былымі вязнямі ІЧУ, а ўчора сустрэўся з міністрам унутраных спраў Караевым. 

З асабліва рэзкім асуджэннем фальсіфікацый, арыштаў і збіцця дэманстрантаў выступілі праваслаўны епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій і каталіцкі біскуп Віцебскі Буткевіч.

Чытайце таксама:

Архіепіскап гродзенскі — настаўнікам: «Вам на каленях трэба стаяць, за ўсе фальсіфікацыі, за тую хлусню»

«Тое, што я казаў — прапісныя ісціны хрысціянства». Гродзенскі святар у час службы выказаўся пра выбары

Караеў — Кандрусевічу: Акцыі пратэсту былі добра прадуманы і не былі мірнымі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0