Гледачы вечаровай «Панарамы» на «Беларусь 1» маглі ўбачыць дзіўную карцінку. У эфіры з'явілася відэа з гродзенскага мітынгу за Аляксандра Лукашэнку, але з лагатыпам RUPTLY.
RUPTLY — відэаагенцтва, якое ўваходзіць у структуру расійскага прапагандысцкага канала «Раша Тудэй».
Адметна, што менавіта «Раша Тудэй» вяла інтэрнэт-трансляцыю з мітынгу ў Гродне. Падчас аналагічнага мітынгу ў Мінску відэастрым спрабавала запусціць «Советская Белоруссія», але карцінка так і не пайшла.