Фота з сайта Прэсбола

Фота з сайта Прэсбола

Экс-першая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка пракаментавала палітычную сітуацыю ў Беларусі, дзе ўжо два тыдні ідуць масавыя пратэсты супраць Аляксандра Лукашэнкі.

«Гэта вельмі складаная тэма. Калі шчыра, у мяне сэрца крывёю абліваецца, калі я бачу тое, што адбываецца. Бо цяпер я не магу там знаходзіцца і цалкам разабрацца ў сітуацыі, і гэта вельмі сумна. Вельмі сумна, і гэта вельмі цяжка абмяркоўваць.

Але я спадзяюся, што гвалт неадкладна спыніцца, Бо гэта жудасна. Я нават не магу гаварыць без слёз.

Спадзяюся, голас народа пачуюць. Паўтаруся, гэта вельмі складаная тэма. Я не хачу, каб мае словы хто-небудзь выкарыстаў у сваіх мэтах, таму буду рабіць тое, што лічу патрэбным, не прыцягваючы да гэтай увагі медыя, якія ўсё вывернуць па-свойму», — сказала Азаранка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0