photo.bymedia.net

photo.bymedia.net

Пасля Вялікадня беларусы традыцыйна ўшаноўваюць продкаў. У адных мясцовасцях на могілках збіраюцца ў Наўскі Чацвер, у другіх - на Правадную нядзелю, у большасці наведванне кладоў адбываецца на 9-ты дзень пасля Вялікадня. Сёлета Радаўніца прыпала на 28 красавіка.

Гэты абрад памінання памерлых сягае дахрысціянскае пары, ён дасёння — адзін з найжывейшых. Штогод могілкі на Радуніцу наведваюць мільёны людзей.

Радаўніца - спрадвечнае свята, дзень спаткання роду, ад 1991 году была абвешчаная непрацоўным днём.

Сам назоў Радуніца (Радаўніца, Раданіца) вельмі архаічны. Няма адзінага меркаваньня пра яго паходжаньне. Здавалася б, значэнне слова ляжыць на паверхні. Так, доўгі час яго этымалогію выводзілі ад «радавацца» або «род». «Род» — ясна, чаму. На карысць «радаснай» тэорыі сведчыла тое, што ў хрысціянскі час Радаўніца стала «Вялікаднем памерлых»: святам, прасякнутым надзеяй на ўваскрашэнне і вечнае жыццё.

Аднак многія навукоўцы лічаць такое тлумачэнне павярхоўным. Больш навуковым ключом да тлумачэння слова можа быць літоўскае raudá «плач з галашэньнем» і raudìnė «малітва з плачам і галашэннем». Параўнайце, як гэта падобна да славянскага «рыдання». Сам абрад памінання дзядоў па Вялікадні ў нас з літоўцамі ідэнтычны. Яшчэ адзін аргумент на карысць балцкай тэорыі — назоў «Радаўніца» не пашыраны на поўдзень ад Беларусі. Прыкладам, ва Ўкраіне.

СМ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0