Заслужаная артыстка Беларусі, спявачка Анжаліка Агурбаш, якая шмат гадоў жыве ў Маскве, прыйшла на акцыю пратэсту да беларускага пасольства, каб «падтрымаць мірных беларусаў, якія сёння выходзяць на мітынгі і маршы, рабочых, якія сёння бастуюць у Беларусі».

«Усе мы змагаемся за сябе, за сваіх дзяцей, за будучыню ўсімі любімай Беларусі, — сказала яна тэлеканалу «Дождь». — У кожнага з нас баліць душа і сэрца за тое, што цяпер робіцца».

«Мы хочам жыць без страху ў свабоднай, дэмакратычнай краіне. Мы хочам мірна адстаяць сваё права жыць. Мы хочам сумленных выбараў, мы хочам жыць, працаваць, любіць, спяваць любімыя песні без страху, без тэрору, гвалту і агрэсіі», — дадала артыстка.

Bідэа выступу

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0