Кавалькова на фота пасярэдзіне, Дылеўскі — справа. Фота Змітра Панкаўца
Белсат паведамляе, што на прахадной МТЗ Вольгу Кавалькову і Сяргея Дылеўскага затрымаў АМАП і кудысь звёз у аўтазаку.
Яны ўваходзяць у прэзідыум Каардынацыйнай рады.
«Папярэдне на іх складаюць пратакол аб арганізацыі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства на Мінскім трактарным заводзе. Хутчэй за ўсё ім выпішуць штраф», - сказалі ў Радзе. Крымінальная справа ў дачыненні да затрыманых не распачыналася. «Гаворка аб адміністрацыйным працэсе», - удакладнілі ў Радзе.
0
0
0
0
0
0