Служба аховы МЗКЦ затрымала старшыню страйкама Аляксандра Лаўрыновіча.

Ён абвясціў, што будзе ананімнае апытанне сярод рабочых адносна пачатку забастоўкі. Аднак у пятніцу а 6-й раніцы, калі пачынала працу першая змена, прахадную ачапіла міліцыя. Людзям не дазвалялі нават прыпыняцца, анкеты пранесці не ўдалося.

У панядзелак 24 жніўня Аляксандар Лаўрыновіч прыйшоў на завод у непрацоўны час — ягоная змена вечаровая. Ён пачаў збіраць подпісы, і тады на яго зладзіў аблаву намеснік гендырэктара па ідэалогіі Павал Огер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0