Іна Барысенка з дачкой Таццянай, Радыё Свабода

Іна Барысенка з дачкой Таццянай, Радыё Свабода

Іну Барысенку затрымалі 21 жніўня, калі яна выносіла cмецце. Паводле пратакола міліцыі, Іна Барысенка 19 жніўня арганізавала несанкцыянаванае шэсце, паведамляе Радыё Свабода.

«Я шчыра думала, што гэта законна, бо міліцыя не папярэджвала, што гэта незаконна. Я была ля цырку, там збіраліся людзі… Я нічога не арганізоўвала», — патлумачыла на судзе настаўніца.

«З якой мэтай вы былі ля цырка?», — запытаўся суддзя. «Без ніякай пэўнай мэты», — адказала жыхарка Гомеля.

Іну затрымалі ў пятніцу, 21 жніўня, калі яна выносіла смецце.

«Да мяне падышлі два чалавекі, я вельмі спалохалася, у мяне быў жах. Я была ў жудасным эмацыйным стане. Я адмовілася ехаць з міліцыяй, бо яны не сказалі — за што, не назвалі прычыну», — патлумачыла настаўніца. У пратаколе напісана, што яна вырывалася, то-бок «не падпарадкавалася законным патрабаванням».

Іна Барысенка прасіла прыняць пад увагу, што яна больш не будзе ўдзельнічаць у масавых мерапрыемствах.

Суддзя Сяргей Кармановіч пакараў яе штрафам 26 базавых велічынь (702 рублі).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0