Сёння ў МЗС Беларусі паслу Літвы Андрусу Пулокасу ўручаная нота пратэсту ў сувязі з інцыдэнтам на дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.
«Паводле наяўных звестак, 23 жніўня з літоўскай тэрыторыі быў запушчаны паветраны аб'ект, які парушыў дзяржаўную мяжу Беларусі і паглыбіўся на тэрыторыю краіны на 3 км», — адзначылі ў МЗС.
Беларускі бок расцэньвае гэты факт як спланаваную правакацыю і чакае, што інцыдэнт будзе належным чынам расследаваны Вільняй з прыняццем мер па недапушчэнні паўтарэння падобнага ў далейшым, гаворыцца ў паведамленні.
Нагадаем, сёння ж Вільня ўручыла Мінску ноту пратэсту праз парушэнне паветранай прасторы Літвы.
0
0
0
0
0
0