У серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны» пабачыла свет кніга «Беларускі кангрэсавы камітэт Амерыкі». Гэта супольны выдавецкі праект Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ў Нью‑Йорку і Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына».
У кнізе, напісанай гісторыкам Алегам Гардзіенкам, расказваецца пра адну з найбуйнейшых беларускіх арганізацый у ЗША, якая дзейнічае ад 1951 году.

Міхась Скобла: «Алег, калі я нядаўна перачытваў кнігу Вітаўта Кіпеля «Беларусы ў ЗША«, то ізноў дзіву даўся: якіх толькі арганізацый не стваралі беларусы ў ЗША — ад Усекрывіцкай дэмакратычнай злучнасьці да Аб’яднаньня беларускіх вязьняў савецкіх канцлягероў. Сярод іх Беларускі кангрэсавы камітэт, відавочна, на першым месцы. Калі ён узьнік, кім і дзеля чаго быў створаны?»

Алег Гардзіенка: «Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі быў створаны 11 лютага 1951 году на зьезьдзе прадстаўнікоў беларускіх арганізацый у «самым беларускім горадзе« ЗША — Саўт‑Рывэры. БККА — гэта «арганізацыя арганізацый«.

У ідэале меркавалася, што Кангрэсавы камітэт будзе прадстаўляць перад амэрыканскімі палітыкамі і чыноўнікамі ўсе беларускія арганізацыі Амэрыкі. Аднак (і самі арганізатары гэта разумелі) па першым часе БККА аб’ядноўваў арганізацыі, якія вызнавалі палітычную плятформу Беларускай Цэнтральнай Рады.
Праўда, пазьней да БККА далучыліся іншыя арганізацыі. Так, у 1958 годзе далучыўся Беларуска‑амэрыканскі зьвяз Міколы Шчорса і Янкі Станкевіча (гэты зьвяз афіцыйна дыстанцыяваўся і ад БНР, і ад БЦР), а ў 1968 годзе — Беларуска‑амэрыканскае аб’яднаньне ў Нью‑Ёрку, ачоленае Кастусём Мерляком, якое трымалася палітычнай плятформы БНР.

Паміж прыездам паваеннай хвалі эміграцыі ў ЗША і стварэннем Беларускага кангрэсавага камітэту прайшло тры гады, у гэты пэрыяд узьнікла некалькі арганізацый, але яны з розных прычынаў (у тым ліку і рэглямэнтаваных статутам) не маглі займацца палітычнай дзейнасьцю. І менавіта гэтую функцыю пераняў Беларускі кангрэсавы камітэт: рэпрэзэнтацыя беларусаў у ЗША. Дагэтуль беларусы збольшага залічваліся да расейцаў, а калі каталікі — да палякаў. БККА даводзіў, што Беларусь мае тысячагадовую гісторыю, што БССР — калёнія Масквы, а беларуская місія пры ААН — фікцыя».

Скобла: «Народ аседлы мы, ня птушкі пералётныя», — пісала калісьці Ларыса Геніюш. Але ж вайна парушыла «аседлыя гнёзды» беларусаў, якія на эміграцыі прыжываліся няпроста. Давайце закранем тэму падзелу нашых суайчыньнікаў на два палітычныя лягеры. У чым вам бачыцца сутнасьць гэтага падзелу?«

Гардзіенка: «Рэч у тым, што пасьля капітуляцыі Нямеччыны ў траўні 1945 году усе беларускія арганізацыі, якія дзейнічалі на тэрыторыі гэтай краіны, самараспусьціліся. Прычынай была небясьпека быць абвінавачанымі ў супрацоўніцтве з нацыстамі. Бо такое супрацоўніцтва вельмі жорстка каралася заходнімі саюзьнікамі. У верасьні 1945 году на пленуме БЦР у Эшэрсбэкене было прынята рашэньне прыпыніць дзейнасьць БЦР. Дарэчы, ёсьць вэрсія, што Радаслаў Астроўскі, калі пагадзіўся ў сьнежні 1943 году узначаліць БЦР, цудоўна разумеў, што вайна немцамі даўно прайграна, і беларускаму актыву прыйдзецца падавацца на чужыну. І ачольваньне БЦР у акупаванай немцамі Беларусі было прыступкай для рэпрэзэнтацыі беларусаў менавіта на Захадзе.

Чаму так? Ад 1943 году, са сьмерцю старшыні Рада БНР не была ніякім чынам наогул зьвязана зь немцамі.Рады БНР Васіля Захаркі, Рада БНР перастала існаваць дэ‑факта.
Ніхто ня ведаў, што Мікола Абрамчык атрымаў паўнамоцтвы ад Захаркі. Таму БЦР, на думку Астроўскага, павінна была лічыцца правапераемніцай Рады БНР і рэпрэзэнтаваць беларускі народ на чужыне. Мандат на гэта быў атрыманы на Другім Усебеларускім кангрэсе, праўда, скліканым са згоды і пры падтрымцы немцаў. Але ў верасьні 1945 году Астроўскаму прыйшлося прыпыніць дзейнасьць БЦР. Такім чынам ён стаў генэралам бяз войска.
Паралельна на палітычную арэну выйшаў новы лідэр Мікола Абрамчык. Ён ня быў зьвязаны з акупацыйнымі ўладамі ў Беларусі
, меў досьвед грамадзкай працы ў 1930‑1940 гады і меў ясную праграму выхаду з крызісу для беларускіх арганізацый — праз аднаўленьне дзейнасьці Рады БНР. Рада БНР не была ніякім чынам наогул зьвязана зь немцамі».

Скобла: «Але ж старшыня Рады БНР Васіль Захарка ў 1939 годзе падпісаў мэмарандум Гітлеру».

Гардзіенка: «Так, ініцыятарам таго мэмарандуму, дарэчы, быў Іван Ермачэнка, і там выказвалася просьба ўлічыць беларускае пытаньне. Праўда, потым Захарка хутка згарнуў супрацоўніцтва зь немцамі і нават рэзка іх крытыкаваў. Вось жа Абрамчык і апэляваў да тэстамэнту Васіля Захаркі, які перад сьмерцю перадаў яму свае паўнамоцтвы.

Пад канец 1945 году афармляюцца два лягеры: прыхільнікі Абрамчыка і прыхільнікі Астроўскага.
І беларуская грамада ў Нямеччыне падзялілася. Абрамчыку ўдалося апярэдзіць сваіх апанэнтаў. 30 сьнежня 1947 году на зьезьдзе ў Остэргофэне было абвешчана пра аднаўленьне Рады БНР ды Ўраду БНР, у які ўвайшлі 72 асобы. Астроўскі празь некалькі дзён стварыў Цэнтральнае прадстаўніцтва беларускай эміграцыі, а потым у сакавіку 1948 году аднавіў дзейнасьць БЦР.
Такім чынам, ад 1948 году беларуская эміграцыя аказалася падзеленай на два лягеры.
І беларусы, што прыбывалі ў ЗША, стваралі арганізацыі, якія прызнавалі пэўнае палітычнае крыло. Ад 1948 году беларуская эміграцыя аказалася падзеленай на два лягеры.Прыкладам, у ЗША былі па дзьве моладзевыя, па дзьве студэнцкія, па дзьве вэтэранскія, па дзьве дапамаговыя арганізацыі».

Скобла: «БНР‑аўцы закідалі БЦР‑аўцам супрацоўніцтва зь немцамі. А ў чым вінавацілі БЦР‑аўцы БНР‑аўцаў?»

Гардзіенка:

«Закідалі супрацоўніцтва з камуністычнай Масквой у 1920‑я гады (Абрамчыка называлі камуністычным агентам). Вінавацілі ў тым, што пасьля вайны тыя прадаліся Ватыкану, а Ватыкан быў вялікай страшылкай для беларускай грамады.
Перадусім таму, што ў 1930‑я гады заплюшчваў вочы, а часам і патураў дэбеларусізацыі і палянізацыі беларусаў у Заходняй Беларусі».
Скобла: «Але ж і Абрамчык перад Другой усясьветнай кантактаваў зь немцамі ў Бэрліне».

Гардзіенка: «Пэўны час, пакуль ня быў выдалены гестапа ў Парыж, у якім жыў да 1940 году Але, галоўнае, ён ня меў ніякага дачыненьня да акупацыйнай адміністрацыі ды ваенных злачынстваў у Беларусі».

Скобла: «Вы пішаце, што да падзелу, магчыма, меў дачыненьне славуты выведнік Кім Філбі. На чым грунтуецца ваша вэрсія?»

Гардзіенка: «Не зусім так.

Гэта эмігранты потым імкнуліся абвінаваціць Філбі ў тым, што ён спрычыніўся да падзелу.
З аднаго боку — так, Астроўскі меў у 1946‑1947 гадах кантакты з брытанскай выведкай (а Філбі ўзначальваў там адзін з аддзелаў). Але галоўная прычына расколу — гэта неймаверныя амбіцыі Астроўскага і Абрамчыка ды іншых дзеячоў, якія лічылі, што толькі яны павінны рэпрэзэнтаваць беларусаў на эміграцыі, атрымліваць фінансаваньне на гэтую дзейнасьць. Каб хацелі аб’яднацца, то і дзесяць Філбі ня здолелі б іх пасварыць».

Скобла: «Супрацьстаяньне прыхільнікаў БНР і БЦР працягвалася дзясяткі гадоў. А можа, гэта і добра, што былі два лягеры? Прынамсі, існавала канкурэнцыя, якая падштурхоўвала да больш актыўнай дзейнасьці і тых, і другіх».

Гардзіенка: Вялікая частка беларускай грамады перастала цікавіцца беларускімі справамі менавіта з прычыны падзелу.«Актыўнасьць назіралася хіба ў першыя месяцы пасьля падзелу, калі хацелася даказаць, што «мы лепшыя, чым яны«. Але потым вялікая частка беларускай грамады перастала цікавіцца беларускімі справамі менавіта з прычыны падзелу. Часам «ворагамі« станавіліся сябры ці суседзі, проста адзін падтрымліваў БЦР, другі — БНР. А потым людзі вырашалі не сварыцца і адыходзілі ад беларускіх спраў.

Многія такім чынам адышлі ад актыўнай дзейнасьці».

Скобла: «Усё ж шкоды ад падзелу было больш?»

Гардзіенка: «Абсалютна.

Бо вельмі шмат энэргіі трацілася на ўзаемныя абвінавачваньні і брудную палеміку ў газэтах.
Перадавіцы беларускай эміграцыйнай прэсы 1948‑1949 гадоў немагчыма чытаць. Лепш бы апанэнты сваю энэргію накіравалі ў нешта больш стваральнае. На жаль, зразумелі яны гэта толькі пры канцы 1950‑х — і усё роўна не змаглі памірыцца».

Скобла: «У адрозьненьне ад шматлікіх грамадзкіх беларускіх арганізацый у ЗША, БККА меў выразна палітычную скіраванасьць. Наколькі сур’ёзнай выглядала арганізацыя менавіта з палітычнага гледзішча?»

Гардзіенка: «Даволі сур’ёзнай. Менавіта дзякуючы Беларускаму кангрэсаваму камітэту беларусы былі ўключаныя ў Акт аб паняволеных народах, прыняты КангрэсамАд 1960‑х гадоў у некаторых амэрыканскіх штатах 25 Сакавіка абвяшчалася Беларускім днём і перад мэрыямі вывешваўся беларускі сьцяг.ЗША ў 1959 годзе. Ішла шчыльная праца з кангрэсмэнамі, уладамі штатаў, з афіцыйным Вашынгтонам. Ад 1960‑х гадоў у некаторых амэрыканскіх штатах (Нью‑Ёрк, Нью‑Джэрзі, Калярада, Дэлавэр) дата 25 Сакавіка абвяшчалася Беларускім днём і перад мэрыямі вывешваўся беларускі сьцяг. Гэта заслуга беларускай грамады, у тым ліку і БККА».

Скобла: «У вашай кнізе апублікаваныя цікавыя дакумэнты. Вось я гляджу, як пранікнёна віншаваў суродзічаў з Днём 25 Сакавіка тагачасны амбасадар Беларусі ў ЗША Сяргей Мартынаў… Дата — 1995 год. А чым займаўся БККА на пачатку 90‑х, калі патрэба ў рэпрэзантацыі беларускай незалежніцкай ідэі ў вольным сьвеце адпала?»

Гардзіенка: «Хапала працы і ў 1990‑я. Звалілася на Беларусь чарнобыльская бяда — БККА дапамагаў лекамі, запрашаў у ЗША дзетак. У 1991 годзе быў створаны Фонд адраджэньня Беларусі, куды ўвайшоў і БККА, каб дапамагаць беларускай маладой дзяржаве. Упала жалезная заслона, і ў ЗША зь Беларусі прыяжджалі палітыкі, грамадзкія дзеячы, музычныя калектывы — БККА, разам з іншымі арганізацыямі, запрашаў іх, апекаваўся імі. У 1992 годзе ў Менск прызначылі часовага паверанага Аляксандра Меяровіча. Што ён зрабіў? Ён зьвярнуўся да старшыні БККА Расьціслава Завістовіча, каб той азнаёміў яго з сытуацыяй у Беларусі. Што і было зроблена, а Завістовіч потым яшчэ і кнігамі забясьпечыў часовага паверанага.

Завістовічу наогул удалося тое, што не ўдавалася іншым двум старшыням БККА (Мікалаю Шчорсу ды Івану Касяку). Ён завязаў асабістыя кантакты з амэрыканскім прэзыдэнтам Білам Клінтанам (дагэтуль з Эйзэнхаўэрам, Кэнэдзі, Джонсанам, Ніксанам, Фордам, Рэйганам кантактавалі выключна праз канцылярыю).
У Завістовіча і Клінтана нават завязалася прыватная перапіска. А ў 1995 годзе Расьціслаў Завістовіч выбачыўся ад імя беларускага народу перад амэрыканскім прэзыдэнтам за зьбіты беларускімі ваенна‑паветранымі сіламі паветраны шар. Былі добрыя кантакты ў Завістовіча і з тагачаснай першай лэдзі — Хілары Клінтан, цяпер яна дзяржсакратар Злучаных Штатаў. Відаць, таксама былі някепскія адносіны з сэнатарам ад Дэлавэру Джо Байдэнам (у Дэлавэры быў моцны прадстаўнік БККА Аляксандр Шостак). Сёньня Байдэн — віцэ‑прэзыдэнт ЗША».

Скобла: «Ці мае хто‑небудзь зь беларусаў падобныя кантакты сёньня? Пэўна ж, яны не былі б лішнімі ў часы, калі адносіны ЗША і Беларусі нагадваюць адносіны ЗША і СССР падчас халоднай вайны».

Гардзіенка: «Сябры БККА разам зь іншымі прадстаўнікамі беларускай грамады ў ЗША — найперш з сябрамі Беларуска‑амэрыканскага задзіночаньня — бываюць на прыёмах у Дзярждэпартамэнце. Так, у чэрвені 2007 году ў сустрэчы бралі ўдзел старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, дырэктар БІНІМу Вітаўт Кіпель, старшыня БАЗА Вячка Станкевіч. Цяпер, дарэчы, Беларускім кангрэсавым камітэтам кіруе Робэрт Цупрык, якія нарадзіўся ў 1954 годзе ў сям’і паваенных эмігрантаў. Сёньня перад БККА, вядома ж, стаяць новыя задачы, але адмаўляцца ад напрацаванай дзесяцігодзьдзямі спадчыны таксама было б немэтазгодна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?