Супрацоўніка цэнтральнага апарата, начальніка гісторыка-архіўнага аддзялення МЗС Вячаслава Казачонка, які выйшаў тыдзень таму на пікет, звольнілі са знешнепалітычнага ведамства. Пра гэта Вячаслаў Казачонак распавёў Tut.by.

Звольнілі Вячаслава Казачонка па артыкуле 42 Працоўнага кодэкса «ў сувязі з грубым парушэннем сваіх працоўных абавязкаў».

Як стала вядома TUT.BY ад сваіх крыніц, намеснік начальніка ўпраўлення Еўразійскай інтэграцыі Алена Копанева, якая выйшла падтрымаць Казачонка на пікеце, таксама больш не працуе ў МЗС.

Вячаслаў Казачонак 17 жніўня выйшаў на адзіночны пікет на прыступкі будынка МЗС. Да яго далучылася намеснік начальніка ўпраўлення Еўразійскай інтэграцыі Алена Копанева.

Аб сваім намеры выйсці на пікет Вячаслаў папярэдзіў калегаў у МЗС, і за гадзіну да пікету кіраўнік міністэрства Уладзімір Макей сабраў супрацоўнікаў на размову. Макей нагадаў, што супрацоўнікі МЗС давалі прысягу дзяржаве, і, па словах Казачонка, намякнуў на тое, што калі хтосьці не згодны з палітыкай дзяржавы, ён павінен напісаць заяву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?