У Маладзечне, у рытуальнай зале, пачалося развітанне з фанатам Мікітам Крыўцовым. Сюды прыйшлі сотні чалавек, людзі сталі збірацца яшчэ за гадзіну. 

На развітанне прыехаў Андрэй Дзмітрыеў

На развітанне прыехаў Андрэй Дзмітрыеў

Мікіта Крыўцоў знік 11 жніўня 2020 года, ён меўся ехаць з Жодзіна на працу ў Каралёў Стан. 12 жніўня жонка заявіла пра ягонае знікненне. 9 жніўня ён хадзіў на акцыі пратэсту ў Маладзечне.

22 жніўня цела Мікіты знайшлі ў лесапарку ў раёне вуліцы Парніковай у Мінску. Паводле інфармацыі СК, ягоная смерць не носіць крымінальнага характару. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?