24.04.2009 / 12:05

Першая жанчына‑касманаўт ў дзяцінстве гаварыла па‑беларуску 7

Па‑беларуску гаварыла ў дзяцінстве першая жанчына‑касманаўт Валянціна Церашкова. Пра гэта яна распавяла падчас наведвання Мінска.

Па‑беларуску гаварыла ў дзяцінстве першая жанчына‑касманаўт Валянціна Церашкова. Пра гэта яна распавяла падчас наведвання Мінска.

«Мая мама родам з вёскі Ерамееўшчына цяперашняга Дубровенскага раёна, а тата — з‑пад Магілёва, — распавядае Церашкова. — Бацькі выехалі ў Цэнтральную Расію ў пачатку ХХ стагоддзя, бо дома не маглі пракарміцца.

Усе мае бабулі гаварылі па‑беларуску, спявалі беларускія песні. З мяне самой у Яраслаўлі пасмейваліся, калі замест «открой дверь» гаварыла «адчыні дзверы».

0
VadziA / Адказаць
24.04.2009 / 13:40
А мне Трусаў днямі казаў, што й Гагарын беларускага паходжаньня... Во яно як... Нашыя сланы самыя слановыя...
0
Літвін / Адказаць
24.04.2009 / 13:53
Адна справа калі Трусаў распавядае пра Гагарына, а зусім іншая калі Валянціна Церашкова расказвае пра самую сябе. Як кажуць у Адэсе, гэта две вялікія розніцы.
0
byllion / Адказаць
24.04.2009 / 14:00
Чуў, што яе сапраўднае прозьвішча Цярэшка, а не Церашкова.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру