Праваслаўны інтэлектуал з Расіі, дыякан Андрэй Кураеў падзяліўся з «Нашай Нівай» думкамі адносна прызначэння епіскапа Веніяміна новым мітрапалітам Беларускай праваслаўнай царквы.

Дзяк Кураеў. Фота rtvi.com.

Дзяк Кураеў. Фота rtvi.com.

«Я вас віншую: упершыню за доўгія-доўгія гады мітрапалітам Беларусі стаў ураджэнец вашай краіны, а не вараг. Гэта ўжо цудоўна.

Па-другое, гэта самы інтэлігентны з усіх вашых епіскапаў. Варта адзначыць, што праведзены ён быў не Паўлам, а яшчэ Філарэтам. Так што ў яго добры радавод.

Веніямін — гэта чалавек, які не быў заплямлены нейкімі палітычнымі дэкларацыямі. Ён займаўся будаўніцтвам багаслоўскай школы, не ў сэнсе нейкага цаглянага будынка, а стварэння методыкі, заахвочвання людзей, студэнтаў. Вельмі добры і нечаканы выбар. Я рады, што ўсё так вырашылася.

Я не выключаю, што адстаўка Паўла звязаная з палітычнымі падзеямі апошніх дзён у Беларусі. Цалкам магчыма, што ён сам прасіўся ў адстаўку. Усе гэтыя ягоныя танцы, то ён віншуе Лукашэнку, то адклікае віншаванні, то адклікае адкліканне — гэта выглядала вельмі непрыстойна.

Павел быў вельмі чужым у Беларусі, пачынаючы ад ягонага ідыёцкага «чарнобыльскага краніка». Ён быў чужаком як для простага насельніцтва, гэтак і для беларускай эліты», — сказаў дыякан Андрэй Кураеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?