Кіраўніка Беларусі спадара Аляксандра Лукашэнку Свяцейшы Айцец Папа Бенедыкт XVI прыме на прыватнай спецыяльнай аўдыенцыі ў Апостальскім палацы.

Першая ў гісторыі сустрэча Папы Рымскага з кіраўніком Беларускай незалежнай дзяржавы адбудзецца ў панядзелак, 27 красавіка 2009 года а 11‑й гадзіне па еўрапейскім, і апоўдні — па беларускім часе. Пасля адбудзецца гутарка Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі з Дзяржаўным Сакратаром Ватыкану кардыналам Тарчізіё Бертоне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?