Па ініцыятыве італьянскага боку адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з міністрам замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва Італіі Луіджы Дзі Маё, паведамляе БелТА.

«Бакі абмеркавалі стан двухбаковага палітычнага дыялогу і супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах. Па просьбе італьянскага калегі, які выказаў заклапочанасць поствыбарнымі падзеямі ў Беларусі, Уладзімір Макей праінфармаваў аб унутрыпалітычнай сітуацыі ў краіне», - распавялі ў прэс-службе МЗС.

Кіраўнік МЗС Беларусі падкрэсліў важнасць аб'ектыўнай, усебаковай ацэнкі апошніх падзей, запэўніўшы ў гатоўнасці да канструктыўнага дыялогу з замежнымі партнёрамі па дадзенай тэме без пагроз і ўмяшання ва ўнутраныя справы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0