У ЗАТ «БелКП-ПРЭС», кампанію, якая з'яўляецца выдаўцом «Камсамольскай праўды» ў Беларусі» прыйшоў з праверкай Камітэт дзяржкантролю. Гэтую інфармацыю TUT.BY пацвердзіла Наталля Галезнік, генеральны дырэктар ЗАТ «БелКП-прэс».

— Гэта сумесная праверка дзяржкантролю і падатковай — прыйшло 6 чалавек. Пазапланавая, прычын нам не патлумачылі, — сказала Наталля Аляксандраўна.

Зараз правяраюць серверы, праглядаюць службовыя камп'ютары адміністрацыі. Тэхніку ў рэдакцыі «Камсамольскай праўды» ў Беларусі» пакуль не правяраюць, кампанія працягвае працаваць.

Прадстаўнікі КДК паведамілі, што праверка будзе доўжыцца да 6 кастрычніка.

Нагадаем, пасля выбараў Беларуская «КП» прысвяціла некалькі нумароў асвятленню падзей, якія адбыліся ў краіне. Некалькі нумароў выдання не былі надрукаваныя пад рознымі падставамі. Апошнія выпускі газеты былі аддрукаваныя ў Расіі, аднак узніклі праблемы з іх продажам у кіёсках «Белсаюздруку» і з распаўсюджваннем па падпісцы праз «Белпошту». Выданне можна купіць у гандлёвых сетках, а таксама ў пункце продажаў «БелКП-прэс» на Платонава 1Б у Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0