Жыхарка Мінска Ганна Губанава вывесіла на балконе кампазіцыю са сваіх рэчаў у выглядзе бел-чырвона-белага сцяга. Сарафан, які быў замест чырвонай часткі, сёння ноччу выкралі невядомыя, піша reform.by.

Ганна жыве ў доме са шпілем каля плошчы Перамогі. Дзяўчына вырашыла скласці сцяг з адзення пасля мноства паведамленняў пра тое, што сапраўдныя бел-чырвона-белыя сцягі, вывешаныя на дамах, без ведама ўладальнікаў здымаюць работнікі камунальных службаў і невядомыя ў цывільным.

Аднак сёння раніцай Ганна ўбачыла, што яе чырвонага сарафана на балконе няма. Ноччу нехта скраў яго, закінуўшы зверху — магчыма, з даху дома — лёску з грузікам і кручком. Кручок адарваўся і застаўся на балконе дзяўчыны, але невядомыя ўсё роўна змаглі дастаць і забраць сарафан.

Замест яго Ганна павесіла чырвоны ручнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0