Чытачы дасылаюць фоты, як у розных раёнах Мінска стаяць чэргі, каб ініцыяваць адкліканне дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. На фота мікрараён Каскад, Уручча, Брылевічы, ля кінатэатра Кіеў, у Масюкоўшчыне і Каменнай Горцы.

Нагадаем, пачаць працэдуру адклікання дэпутатаў раней прапанавала Каардынацыйная рада.

Кожны грамадзянін мае права даць ацэнку дзеянням свайго дэпутата і ініцыяваць яго адкліканне, калі той не выконвае належныя функцыі.

Тое ж самае прапануецца ажыццявіць у дачыненні да дэпутатаў мясцовых саветаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0